Арт-група “Беларусы” – адзін з самых запатрабаваных вакальных калектываў краіны. Яе нязменным кіраўніком, а таксама асноўным ініцыятарам творчых ідэй больш за 15 гадоў з’яўляецца кампазітар і выканаўца Валерый Шмат. “Беларусы” – праект унікальны: у адным калектыве змяшаліся акадэмічнае майстэрства і юнацкае “хуліганства”, нацыянальны гонар і касмапалітызм, што вылілася ва ўдалае змешванне жанраў і стыляў, моў і вобразаў.


Вельмі хутка “Беларусам” удалося атрымаць статус калектыву з самым шырокім рэпертуарам і вялікай глядацкай аўдыторыяй. За плячыма артыстаў – тысячы сольных канцэртаў і ўдзел у самых прэстыжных музычных мерапрыемствах нашай краіны і замежжа, у тым ліку такіх, як “Славянскі базар”, “Залатая калекцыя беларускай песні”, “Міс Беларусь”, “Плошча Перамогі”, “Дажынкі”, “Фестываль нацыянальных культур”, “Сярэбраны грамафон”, “Зорны рынг”, “Хорошоу”, “Дзень Незалежнасці” і многіх іншых.


Яны з’яўляюцца ўдзельнікамі прыёмаў Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, прыёму Прэзідэнта Татарстана, Еўрапейскіх гульняў, Калядных турніраў і многіх іншых прэстыжных праектаў. Да адкрыцця беларускага пасольства ў Фінляндыі быў прымеркаваны іх канцэрт у Хельсінкі. Прыёмы ад імя надзвычайных паслоў Беларусі ў розных краінах часта адкрываюцца выступленнем калектыву. З вялікім поспехам праходзяць іх канцэрты як на Чырвонай плошчы ў Маскве, так і ў старадаўніх залах гарадоў Літвы, Латвіі, Эстоніі.


Арт-група “Беларусы” – пераможца міжнародных конкурсаў і шматлікіх тэлевізійных праектаў. Калектыў узнагароджаны ганаровымі граматамі міністэрстваў, рэспубліканскіх камітэтаў і грамадскіх арганізацый Беларусі і Расіі. У 2013 г. “Беларусаў” узнагародзілі медалём Федэрацыі касманаўтыкі Расіі, а ў 2014 г. мастацкі кіраўнік арт-групы “Беларусы” Валерый Шмат Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь узнагароджаны медалём Францыска Скарыны.


У 2019 годзе Валерый Шмат атрымаў вышэйшую ўзнагароду Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь – нагрудны знак “За ўклад у культуру Беларусі”. Песні кампазітара Валерыя Шмата двойчы прадстаўлялі краіну на “Eurovision Junior”. Напісаныя ім мюзіклы ставяцца на рэспубліканскіх сцэнах, а канцэрты арганнай музыкі Валерыя Шмата становяцца сапраўдным адкрыццём для гледача.


Арт-група “Беларусы” паспяхова гастраліруе па Беларусі, Літве, Латвіі, Фінляндыі, Расіі і Польшчы. У студзені 2020 года адбыўся тур па гарадах Прыбалтыкі. Запланаваны канцэрты ў Чэхіі і Германіі ў 2021 годзе.


У рэпертуары калектыву разам з беларускай і рускай песняй гучаць зачаравальныя “Bessame mucho” і “Luna”, гарачае “Аргентынскае танга” і рамантычны “Вальс пад небам Парыжа”, чароўныя мелодыі Фрэнка Сінатры, класічныя мелодыі Моцарта, а таксама энергічны рок-н-рол і руска-цыганскія рамансы, любімыя кампазіцыі са старога добрага савецкага кіно, аўтарскія кампазіцыі “Беларусы мы”, “Мы выбіраем жыццё” і інш.


Арт-група “Беларусы” – гэта ўнікальныя галасы, лепшыя песні свету, сапраўднае мужчынскае шматгалоссе ў цікавых апрацоўках, толькі жывы гук і добры настрой! Фірменнае шматгалоссе і ўнікальная тэмбральная палітра “Беларусаў” упрыгожваюць шматлікія канцэрты і святы, заўсёды захапляючы сваіх слухачоў! Аксамітны бас, мужны барытон і бляск трох тэнараў чакаюць вас на канцэртах арт-групы “Беларусы”.


Нашы ўзнагароды





Кантакты